Пілоты самалёта Качыньскага дзейнічалі пад уціскам кіраўніцтва
Сама прысутнасць у кабіне прэзідэнцкага Ту-154 галоўнакамандуючага паветраных сілаў Польшчы генерала Бласіка моцна ўплывала на пілотаў. Такое меркаванне выказаў польскаму тэлебачанню TVN24 эксперт Томаш Гыпкі з часопіса “Скшыдлата Польска”. На яго думку, пабочныя асобы ў кабіне заўсёды ўскладняюць сітуацыю. Томаш Гыпкі: “У гэтым выпадку можна меркаваць, што прысутнасць генерала ўплывала на дзеянні каманды, нават калі з яго боку не было прамога ўціску. Гэта не можа не ўплываць. Агулам кажучы, пілоты хутчэй за ўсё дзейнічалі пад уціскам: або генерала Бласіка, або кагосьці іншага, або нават проста псіхалагічнай. Справа ў тым, што яны парушылі самыя асноўныя правілы бяспекі”.
Як стала вядома, пілоты добра разумелі, што апускаюцца ніжэй за дазволеную вышыню і нават адлічвалі метры – 100, 90, 80 і гэтак далей. Па словах Томаша Гыпкага, гэта проста недапушчальна ва ўмовах, калі не відаць пасадачнай паласы, і кожны пілот гэта ведае. Каманда Ту-154 дзейнічала цалкам безадказна, упэўнены эксперт.