Пінскага апазіцыянера, які адмовіўся ад вярбоўкі, забралі ў войска

Актывіста руху “За свабоду” Ігара Салаўя прызвалі ў войска. Учора прызыўнік Салавей быў накіраваны на службу ў зенітна-ракетную частку пад Івацэвічамі. Цікава, што камандаванне часткі спрабавала адмовіцца ад "праблемнага" прызыўніка, аднак Пінскі ваенны камісар настаяў на прызыве.  Нагадаем, Ігар Салавей навучаўся па праграме Каліноўскага ў Польшчы, аднак, праз некаторы час  вернуўся на Радзіму. Пасля няўдалай спробы мясцовых спецслужбаў завербаваць актывіста, яго тэрмінова прызвалі ў войска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі