Пісьменніку Ўладзіміру Арлову 6 траўня зрабілі чарговую аперацыю на сэрца
6 траўня пісьменніку Ўладзіміру Арлову зрабілі чарговую аперацыю на сэрца. Як інфармуе БелаПАН, аперацыю правёў у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры "Кардыялогія" (Мінск) прафесар Алег Паланецкі. Аперацыя насіла планавы характар пасля тэрміновага хірургічнага ўмяшання паўгадавой даўнасці па выдаленні тромбаў і ўсталяванні стентаў у сэрца. Аперацыя была патрэбная для таго, каб паглядзець, як прыжыліся стэнты і як функцыянуе сэрца пісьменніка.
Арлоў добра перанёс аперацыю і цяпер пачуваецца нядрэнна.
Нагадаем, 6 лістапада 2008 года пісьменніка прааперавалі ў сувязі са стэнозам — звужэннем артэрый і дробнаачаговым інфарктам.
Арлоў добра перанёс аперацыю і цяпер пачуваецца нядрэнна.
Нагадаем, 6 лістапада 2008 года пісьменніка прааперавалі ў сувязі са стэнозам — звужэннем артэрый і дробнаачаговым інфарктам.