“План Курэйчыка”: як змяніць уладу без выбараў і рэвалюцый?
Колькі б прыхільнікаў ні сабралі праз сацыяльныя сеткі пад свае сцягі пазапартыйныя прэтэндэнты ў кандыдаты кшталту Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы і колькі тыя прыхільнікі ні сабралі б подпісаў за вылучэнне сваіх лідараў, здабыць перамогу на выбарах такія вылучэнцы не здольныя. Трэба дзейнічаць іншым шляхам, перакананы вядомы сцэнарыст Андрэй Курэйчык. І прапаноўвае свой план змены дзейнай улады — “план Курэйчыка”.
Што з сябе ўяўляе “план Курэйчыка” і чаму ў пазапартыйных кандыдатаў, на яго думку, няма ніякіх шанцаў? А калі шанцы перамагчы ўсё ж такі ёсць, то чым небяспечныя такія кандыдаты? Як заахвоціць беларусаў да ўдзелу ў партыйным будаўніцтве? Што чакае цяперашнія партыі, калі “план Курэйчыка” ажыццявіцца?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць сцэнарыст, палітолаг Андрэй Курэйчык і старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Ігар Барысаў.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.