План на Курапаты: 50 метраў да “Бульбаш-хола” і палаткі-грыль каля помніка

Згодна з планам ад помніка да прыдарожнага рэстарана, вядомага як “Бульбаш-хол”, будзе ўсяго 50 метраў. Такія ахоўныя межы помніка пазначаюцца ў праекце планавання. Да выставачнага комплекса, які збіраюцца будаваць з боку “Экспабела”, — 240 метраў.

На думку старшыні Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча, распрацоўваць такі праект — незаконна.

Астаповіч: “Закон “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны” забараняе праектную дзейнасць без усталяваных і зацверджаных зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці. Новы праект зон аховы разглядалі, але ахоўныя зоны не зацверджаныя пастановай Міністэрства культуры. Гэта парушэнне заканадаўства”.

Недалёка ад помніка, каля рэстарана плануюць збудаваць сезонныя палаткі-грыль, а з боку будучага выстаўнага комплекса — аўтобусную стаянку. Таксама праекціроўшчыкі плануюць паставіць у Курапатах помнік — з боку рэстараннага комплекса. Паводле задумы, гэта будзе “Недабудаваны Храм”.

Варыянт помніка

Ахоўныя межы помніка: 50 метраў ад рэстарана і 240 ад выстаўнага комплекса

Лічба 6 абазначае палаткі-грыль ля ахоўных зон мемарыяла

А лічба 9 - аўтобусную стаянку

Фота - Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі