Платформу “ИМЕНА” ліквідуюць, бо... не займаліся прадпрымальніцкай дзейнасцю

Платформу “ИМЕНА” ліквідуюць, бо... не займаліся прадпрымальніцкай дзейнасцю

Платформа “ИМЕНА” даведалася афіцыйную прычыну ліквідацыі праекта. Аказваецца, дабрачынная арганізацыя павінна была займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю.

“Неажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці на працягу 24 месяцаў. Некамерцыйная ўстанова не атрымлівала прыбытак. Які жах. Гэты ліст, кажучы простай мовай, азначае наступнае: мы вас ліківідуем, таму што вы не парушалі закон", — каментуе рашэнне Мiнгарвыканкама кіраўніца праекту Кацярына Сінюк. 

Дарэчы, тая ж падстава — неажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці Ч пазначаная і ў паперах аб ліквідацыі, атрыманых іншымі беларускімі НКА.

Праект "ИМЕНА" — гэта некамерцыйная дабрачынная медыяплатформа, дзе збіралі грошы на працу грамадскіх арганізацый і вырашэнне канкрэтных праблем.

14 ліпеня ў офісе арганізацыі адбыўся чарговы ператрус. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі