Плыўчыха Аляксандра Герасіменя нарадзіла дачку
Вядомая беларуская плыўчыха, трохразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў Аляксандра Герасіменя нарадзіла дачку, піша nn.by. Мужам Герасімені з'яўляецца таксама беларускі плывец — Яўген Цуркін.
Дзяўчынка мае рост 53 см, важыць 3,6 кг. Яе назвалі Сафіяй.