Плыўчыха Аляксандра Герасіменя выйшла замуж (фотафакт)
Плыўчыха Аляксандра Герасіменя, шматразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў і ўладальніца чэмпіёнскіх тытулаў на першынствах свету і Еўропы, выйшла замуж. Яе абраннікам стаў плывец Яўген Цуркін, з якім Аляксандра была ў адносінах ужо некалькі год.
Вяселле гулялі 18 жніўня ў аграсядзібе “Панскі маёнтак” у Стаўбцоўскім раёне. Фота з імпрэзы з’явілася ў Інстаграме сяброў Аляксандры і Яўгена.