Плюс 81 нелегал: на мяжы Польшчы з Беларуссю зафіксаваны новы "антырэкорд"
Польскія памежнікі патрулююць мяжу / twitter.com/straz_graniczna
Памежная служба Польшчы за суботу, 18 верасня, зафіксавала 324 спробы незаконна перасекчы дзяржаўную мяжу краіны — іх зрабілі мігранты з Беларусі.
Усе спробы спынены памежнікамі. За аказанне дапамогі нелегалам былі затрыманыя двое замежнікаў: адзін з Узбекістана і адзін — з Грузіі.
Колькасць спроб незаконна перайсці польска-беларускую мяжу ў апошнія дні павялічылася. Так, у чацвер, 16 верасня, памежнікі Польшчы затрымалі 238 нелегалаў, у пятніцу, 17 верасня — 243.
Напярэдадні прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Моравецкий заявіў, што ў Беларусі знаходзяцца 10 тысяч чалавек, перавезеных з краін Блізкага Ўсходу, якіх могуць выкарыстаць для "гібрыднай вайны".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.