Побач з беларускай АЭС пабудуюць палац шлюбаў
Пабудаваць некалькі гатэляў, палац шлюбаў і жылыя мікрараёны плануюць у гарадскім пасёлку Астравец. Планы звязаныя з будаўніцтвам першай у Беларусі АЭС. Мяркуецца, што для яе стварэння і абслугоўвання спатрэбіцца каля васьмі тысяч чалавек, палова з якіх — камандзіровачныя. Для іх і пабудуюць гатэлі. А для сталых супрацоўнікаў — два жылыя мікрараёны.
Праект першага з іх, на 3200 чалавек, зацвердзілі ў райвыканкаме і БелНДІП горадабудаўніцтва. Для жыхароў ужо ў гэтым годзе закладуць сады інтэнсіўнага тыпу. Побач з атамнай электрастанцыяй будуць вырошчваць яблыкі, грушы, алычу, маліны і парэчкі. Прычым, першы ўраджай плануюць атрымаць ужо праз тры-чатыры гады.
Да 2016 года з Астраўца да АЭС пусцяць тралейбус. Пракласці лінію хуткаснага маршруту працягласцю 20 кіламетраў беларускаму ўраду прапанаваў Гродзенскі аблвыканкам. Ездзіць па ёй будуць машыны айчыннай вытворчасці. Ёсць ідэя пракласці 25-кіламетровы ўчастак чыгункі ад станцыі Ашмяны да АЭС.