Полацкі дзяржуніверсітэт у 2009 году пачне падрыхтоўку антыхакераў

Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт у новым навучальным годзе пачне падрыхтоўку спецыялістаў у галіне камп'ютарнай бяспекі. Камп'ютарная бяспека — гэта не толькі антывірусная абарона камп'ютарных сістэм. Спецыяліст у гэтай сферы павінен умець выяўляць, прадухіляць і адбіваць хакерскія напады на серверы, ствараць праграмы для забароны несанкцыянаванага доступу на карпаратыўныя сеткі і абараняць камерцыйную інфармацыю ад пранікнення звонку.

У спецыялістаў такога профілю патрэбу найбольш адчуваюць фінансавыя ўстановы, прадпрыемствы дзяржаўнай і прыватнай формы ўласнасці.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі