Полацкія ўлады забаранілі пікет па збору подпісаў за знос помнікаў Леніну

Пікет па збору подпісаў за знос двух помнікаў Леніну забаранілі полацкія ўлады. Чыноўнікі матывавалі адмову тым, што пікет можа “ўскладніць грамадскую бяспеку”.
Акцыю меркавалася правесці 23 красавіка каля кінатэатра “Радзіма”. Нягледзячы на забарону пікету, актывісты працягваюць збіраць подпісы прыватным чынам. За знос помнікаў Леніну, што засталіся з савецкіх часоў, выказаліся ўжо некалькі сотняў палачан.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі