Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель свайго байца
Яшчэ адзін беларус загінуў ва Украіне / Ілюстрацыйнае фота t.me/belwarriors
10 лістапада полк Каліноўскага паведаміў пра гібель ва Украіне свайго байца. Здарылася гэта 7 лістапада "падчас выканання баявой задачы". Яго прозвішча ці пазыўны не называюцца. Адзначаецца толькі, што "полк на сувязі з роднымі загінулага".
У тым баі былі параненыя некалькі каліноўцаў. "Яны былі эвакуяваныя з поля бою і іх жыццю нічога не пагражае", — піша прэс-служба падраздзялення.
У пачатку кастрычніка ў Запарожскай вобласці загінуў яшчэ адзін баец палка Каліноўскага. Агулам у баях за Украіну сёлета загінула 16 беларусаў з розных падраздзяленняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.