Полк Каліноўскага ўдзельнічае ў стварэнні Рады бяспекі

Падчас прэс-канферэнцыі ў Варшаве, выступае Зянон Пазняк / Еўрарадыё 
Падчас прэс-канферэнцыі ў Варшаве, выступае Зянон Пазняк / Еўрарадыё 

Беларусы ў эміграцыі ствараюць Раду бяспекі, у гэтым удзельнічае полк Каліноўскага. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Варшаве 7 лютага заявіў Зянон Пазняк:

"Паміж палком імя Кастуся Каліноўскага і іншымі нацыянальна-дэмакратычнымі арганізацыямі вядуцца кансультацыі пра стварэнне ваенна-палітычнай структуры — Рады бяспекі, з мэтай абароны нацыянальных інтарэсаў Беларусі ва ўмовах вайны ва Украіне і акупацыі Беларусі Расійскай Федэрацыяй".

Пазняк нядаўна ездзіў ва Украіну і сустракаўся там з мясцовымі палітыкамі і беларускімі добраахвотнікамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі