Полк Каліноўскага ваюе ў Харкаўскай вобласці — відэа
Полк імя Каліноўскага
Полк імя Кастуся Каліноўскага апублікаваў відэа сваего ўдзелу ў баях у Харкаўскай вобласці Украіны. Беларускія ваяры дапамагаюць украінцам абараняцца ад расійскага ўварвання.
"Вашай увазе вынікі працы аператараў FPV Палка Каліноўскага на харкаўскім накірунку. Знішчаная тэхніка і бронетэхніка ворага, мінамёты і артылерыя, склады бк, асабовы склад і ягоныя месцы дыслакацыі", — падпісалі відэа "каліноўцы".
Беларусы аб'ядналіся і стварылі Полк Каліноўскага (першапачаткова — Батальён) пасля расійскага ўварвання ва Украіну, у сакавіку 2022-га. У яго склад увайшлі як тыя, хто раней не ўдзельнічаў у вайне, так і беларусы, якія былі добраахвотнікамі ва Украіне з 2014-га, калі Расія акупавала Крым і Данбас.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.