Штаб палка Каліноўскага вінаваціць фонд BySOL у распіле дапамогі на байцоў

Штаб палка Каліноўскага вінаваціць фонд BySOL у распіле дапамогі на байцоў

Штаб палка Каліноўскага апублікаваў відэа з прэтэнзіямі да фонда BySOL. Кіраўніца прэс-службы палка з пазыўным "Чабор" сцвярджае, што каліноўцы не супрацоўнічаюць з BySOL, нягледзячы на тое, што фонд абвяшчае зборы на іх падтрымку.

"За ўвесь час правядзення такіх збораў полк Каліноўскага не атрымаў ніякай дапамогі ад BySOL, акрамя 15 касак", — кажа "Чабор". Яшчэ адна прэтэнзія, якую яна агучвае: фонд без дазволу выкарыстоўвае фотаздымкі каліноўцаў для ілюстрацый да збораў.

У распараджэнні Еўрарадыё ёсць скрыншот паведамлення, з якога вынікае, што полк Каліноўскага раней камунікаваў са Стрыжаком па пытаннях гуманітарнай дапамогі. Прыведзеныя ў ім лічбы карэлююць са справаздачай фонда за 100 дзён вайны (пра яе крыху далей). Скрыншот апублікаваў у адным з чатаў супрацоўнік прэс-службы каліноўцаў Сяргей Бяспалаў, пазней гэтае паведамленне было выдаленае.

Штаб палка Каліноўскага вінаваціць фонд BySOL у распіле дапамогі на байцоў

Пра тое, што не атрымалі абяцанай дапамогі ад BySOL, у тым жа відэа сцвярджаець кіраўнік інтэрнацыянальнага батальёна "Тытан" Ігар "Янкі" Номан: "Мы не атрымлівалі дапамогі і грошай ад Стрыжака, апроч Ford Ranger". "Янкі", як і полк Каліноўскага, вядзе свой збор дапамогі, паралельна з BySOL.

Таксама пра адсутнасць дапамогі скардзіцца ўдзельнік адэскага атрада імя Ліцвіна. Тут трэба зазначыць, што атрад спыніў сваё існаванне пры непасрэдным удзеле каліноўцаў. 23 траўня тыя прыехалі ў Адэсу і абвінавацілі кіраўніцтва атраду імя Ліцвіна ў раскраданні дапамогі. Тады ў іх адабралі амуніцыю і два аўтамабілі, адзін з якіх перадалі Ігару "Янкі" Номану.

Штаб палка Каліноўскага вінаваціць фонд BySOL у распіле дапамогі на байцоў
"Янкі" іранічна дзякуе валанцёрам з Адэсы за аўто, якое ў іх адабралі

Кіраўнік BySOL Андрэй Стрыжак адрэагаваў на абвінавачванні ў фэйсбуку. Ён заклікаў прадстаўнікоў палка Кастуся Каліноўскага "да адкрытай і шчырай размовы": "Я да гэтай размовы гатовы".

Раней фонд публікаваў прамежкавую справаздачу за 100 дзён вайны. З яе вынікае, што на падтрымку беларускіх байцоў ва Украіне было сабрана 143,8 тысячы еўра. На дадзены момант з іх патрачана 62,8 тысячы. У асноўным на аўтамабілі.

У тым ліку на Nissan Navarro дла адэскага атрада "Ліцвін". Аўто было перададзена ўдзельнікам атрада 21 траўня. А 23 траўня яго канфіскавалі каліноўцы — і перадалі "Янкі".

Штаб палка Каліноўскага вінаваціць фонд BySOL у распіле дапамогі на байцоў
Штаб палка Каліноўскага вінаваціць фонд BySOL у распіле дапамогі на байцоў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі