Польшча адпраўляе яшчэ 500 салдатаў патруляваць мяжу з Беларуссю

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак (справа) падчас працоўнага візіту / Przemysław Piątkowski
Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак (справа) падчас працоўнага візіту / Przemysław Piątkowski

Польшча накіруе на гэтым тыдні дадаткова 500 вайскоўцаў і 8 адзінак спецтэхнікі да мяжы з Беларуссю для таго, каб супрацьстаяць нелегальнай міграцыі, паведамляе агенцтва Associated Press.

Урад краіны мяркуе, што праблему з мігрантамі, якія спрабуюць незаконна перасекчы польска-беларускую мяжу, арганізавалі Беларусь і Расія для дэстабілізацыі Еўрасаюза.

"Мы маем справу з добра арганізаванай акцыяй, што кіруецца з Мінска і Масквы", — заявіў прэм'ер-міністр Матэуш Маравецкі на прэс-канферэнцыі ў панядзелак.

Кіраўнік урада Польшчы заявіў, што краіна будзе абараняць мяжу "з поўнай рашучасцю", перадае агенцтва.

Сёлета Польшча зафіксавала больш за 8 тысяч спробаў незаконнага перасячэння мяжы мігрантамі з Беларусі, у тым ліку больш за 3 800 спробаў у верасні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі