Польшча не пускае збожжа з Украіны, але растуць закупкі ў РФ — Украінская Праўда

Расійскае збожжа перагружаюць у Беларусі

Расійскае збожжа перагружаюць у Беларусі / Украінская праўда

Пакуль польскія фермеры не пускаюць праз мяжу ўкраінскае збожжа, буйныя польскія кампаніі нарошчваюць імпарт расійскай сельскагаспадарчай прадукцыі, якая ідзе праз Беларусь. Гэта сцвярджае ў сваім журналісцкім расследаванні "Украінская праўда".

У Беларусі расійская сельскагаспадарчая прадукцыя перагружаецца на польскія фуры. Адбываецца гэта на тэрыторыі дзяржпрадпрыемства "БТЛЦ" у тэрмінале Калядзічы пад Мінскам. Потым гэтыя фуры адпраўляюцца на адрас вялікіх польскіх кампаній, якія купляюць сельскагаспарадчую прадукцыю з Расіі. Як сцвярджае "УП", гэтая інфармацыя пацвярджаецца адкрытымі і закрытымі звесткамі з баз Import Genius і Comtrade. У якасці пакупнікоў расійскай прадукцыі называюцца такія фірмы, як Bromex, Diaspolis, Kampol.

Журналіст затэлефанаваў у польскую кампанію Agrokol і ад імя беларускай фірмы прапанаваў купіць рапсавы шрот. Ён папярэдзіў, што шрот будзе з Расіі, але аформлены па беларускіх дакументах. Прадстаўнік польскай кампаніі прапанаваў удакладніць дэталі праз электронную пошту.

Тым часам, адзначае "УП", Польшча забараніла экспарт рапсавага шроту з Украіны. А за тры месяцы пасля ўвядзення забароны ўвезла з Беларусі рапсавага шроту на 8 мільёнаў долараў.

Польшчы і краінам ЕС ніхто не забараняў купляць сельскагаспадарчую прадукцыю ў Расіі, кажа рэдактар "Эканамічнай праўды" Дзмітро Дэнкаў. Таваразварот паміж Польшчай і Расіяй нават расце ў параўнанні з 2021 годам. Асноўныя таварныя пазіцыі, па якіх адзначаецца рост — збожжа, алей і корм для жывёлаў. Гаворка, па яго словах, ідзе пра сотні мільёнаў долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі