Польшча патрабуе, каб вагнераўцы пакінулі Беларусь

Вагнераўцы ў Беларусі / прэс-служба Мінабароны Беларусі

Вагнераўцы ў Беларусі / прэс-служба Мінабароны Беларусі

Афіцыйная Варшава патрабуе, каб з Беларусі былі выведзеныя вагнераўцы. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Польшчы Марыюш Камінскі.

"Мы патрабуем ад рэжыму Лукашэнкі, каб ПВК "Вагнер" неадкладна пакінула тэрыторыю Беларусі і каб неадкладна пакінулі памежную зону мігранты, сабраныя там беларускімі службамі", прыводзіць інфармагенцтва PAP словы міністра.

Як распавядала Еўрарадыё, 28 жніўня адбылася сумесная нарада міністраў унутраных спраў Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі. Яны абмяркоўвалі сітуацыю на мяжы з Беларуссю і прынялі рашэнне, пры якіх умовах гэтыя межы будуць цалкам перакрытыя.

Аднак Камінскі дадаў, што будуць распрацоўвацца "такія механізмы, такія каналы, каб кожны, каму пагражаюць рэпрэсіі ў Беларусі ў сітуацыі, калі ўсе памежныя пераходы зачыненыя, мог бяспечна дабрацца да нашых краін".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі