У Латвіі заявілі, што мяжа ЕС з Беларуссю пакуль не будзе закрытая

На латвійска-беларускай мяжы / LETA 

На латвійска-беларускай мяжы / LETA 

28 жніўня ў Варшаве сустрэнуцца міністры ўнутраных спраў краін Балтыі і Польшчы. Яны будуць ацэньваць сітуацыю на мяжы з Беларуссю. Міністр унутраных спраў Латвіі Марыс Кучынскіс заявіў, што, верагодна, яшчэ не будзе прынятае рашэнне аб закрыцці межаў Еўрасаюза з Беларуссю, паведамляе Delfi.

Па словах Кучынскіса, у Варшаве адбудзецца абмен падрабязнай інфармацыяй. Важна будзе "прадэманстраваць агульныя пазіцыі і салідарнасць". Нядаўна сітуацыю абмеркавалі кіраўнікі памежных служб Польшчы, Літвы і Латвіі. Гаворка ішла і пра магчымую пагрозу з боку вагнераўцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі.

Як вядома, Захад ускладае адказнасць за міграцыйны крызіс ("гібрыдную вайну") на межах ЕС на рэжым Аляксандра Лукашэнкі, паколькі фіксуецца падтрымка спробаў мігрантаў нелегальна пераходзіць мяжу.

Нядаўна Літва часова закрыла пункты пропуску "Шумскас" і "Цвярачус" на мяжы з Беларуссю (з беларускага боку — "Лоша" і "Відзы" адпаведна). У МЗС РБ лічаць, што закрыццё пунктаў пропуску адбылося "пад надуманымі падставамі", а сапраўдная мэта — стварыць перашкоды для літоўцаў, якія наведваюць Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі