У Мінску пракаментавалі закрыццё Літвой двух памежных пунктаў пропуску

На літоўска-беларускай мяжы / delfi.lt

На літоўска-беларускай мяжы / delfi.lt

У Мінску пракаментавалі закрыццё Літвой двух памежных пунктаў пропуску. У заяве МЗС РБ адзначаецца, што "якія-небудзь змены ў функцыянаванні бязвізавага рэжыму ў сувязі з нарастаючым нагрузкай на астатнія пункты пропуску на дадзеным этапе не плануюцца". Рэжым Аляксандра Лукашэнкі лічыць, што закрыццё пунктаў пропуску адбылося "пад надуманымі падставамі", а сапраўдная мэта — стварыць перашкоды для літоўцаў, якія наведваюць Беларусь.

МЗС РБ заяўляе, што рэакцыя на рашэнне Літвы будзе "спакойнай, адказнай і прагматычнай". Вільню заклікаюць не ствараць "штучныя бар'еры" для грамадзян і бізнесменаў "не толькі Беларусі і Літвы, але і Еўрапейскага саюза агулам".

Літва часова закрыла пункты пропуску "Шумскас" і "Цвярачус" на мяжы з Беларуссю (з беларускага боку — "Лоша" і "Відзы" адпаведна) 18 жніўня. Такое рашэнне патлумачыла неабходнасцю барацьбы з кантрабандай, для чаго там не было адпаведнага абсталявання. На беларуска-літоўскай мяжы працягваюць працаваць чатыры пункты пропуску. Цалкам закрываць мяжу з Беларуссю ў Вільні пакуль не плануюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі