Літва апоўначы афіцыйна закрыла два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю
Закрыццё памежнага пераходу Шумскас — Лоша / кадр з анлайн-трансляцыі
Апоўначы Літва афіцыйна закрыла пункты пропуску "Шумскас" і "Цвярячус" на мяжы з Беларуссю (з беларускага боку "Лоша" і "Відзы" адпаведна). Усталяванне загароджаў можна было назіраць у анлайн-трансляцыі.
Закрыццё гэтых памежных пераходаў Літва патлумачыла неабходнасцю барацьбы з кантрабандай, для чаго тамм не было адпаведнага абсталявання. Па словах літоўскіх памежнікаў, праз гэтыя два пункты штодня ў абодва бакі праходзіла крыху больш за дзве тысячы чалавек.
На мяжы працягваюць працаваць чатыры пераходы: Мядзінінкай — Каменны Лог, Лаварышкес — Катлоўка, Райгардас — Прывалка і Шальчынінкай — Беняконі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.