Беларусі ўручаная нота пратэсту Літвы ў сувязі з інцыдэнтам на мяжы

Слуп з відэакамерамі на мяжы Літвы і Беларусі / delfi.lt

Слуп з відэакамерамі на мяжы Літвы і Беларусі / delfi.lt

Міністэрства замежных спраў Літвы паведамляе, што ў пятніцу часова выконваючаму абавязкі пасла Рэспублікі Беларусь была ўручана нота пратэсту ў сувязі з парушэннем дзяржаўнай мяжы і псаваннем інфраструктуры, паведамляе Delfi. 22 жніўня два чалавекі незаконна перайшлі мяжу з боку РБ і зрэзалі слупы, на якіх знаходзіліся відэакамеры. Пасля гэтага парушальнікі вярнуліся на тэрыторыю Беларусі. Літоўскія памежнікі кажуць, што яны былі ў цывільным адзенні. 

Інцыдэнт адбыўся на ўчастку літоўска-беларускай мяжы, дзе з-за прыродных асаблівасцяў немагчыма ўсталяваць плот. Кіраўнік Службы аховы дзяржмяжы Літвы Рустамас Любаевас кажа, што для абароны аб'ектаў прымуць дадатковыя меры.

МЗС Літвы запатрабаваў ад Беларусі як мага хутчэй прадставіць тлумачэнні ў сувязі з гэтым інцыдэнтам і прыняць усе меры, каб у будучыні падобнага не здаралася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі