Польшча вяртае 200-метровую буферную зону на мяжы з Беларуссю

Плот на польска-беларускай мяжы

Плот на польска-беларускай мяжы / pap.pl

Польшча вяртае 200-метровую буферную зону і cкіроўвае новыя падраздзяленні на мяжу з Беларуссю. Пра гэта заявілі міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш і прэм'ер-міністр Дональд Туск. Пасля інцыдэнту з раненнем польскага салдата яны прыбылі на мяжу.  Пра паездку расказвае Польскае агенцтва друку.

Паводле Туска, вайскоўцы і памежнікі рэкамендуюць "як мага хутчэй" вярнуць 200-метровую буферную зону для больш эфектыўных дзеянняў дзяржаўных службаў ля мяжы. "Сумесна з міністрам абароны і міністрам унутраных спраў і разам з усім урадам прымем такое рашэнне ў пачатку наступнага тыдня", — сказаў Туск. Польскі прэм'ер-міністр падкрэсліў, што ў няма ніякіх сумневаў, што агрэсія мігрантаў невыпадковая і нарастае.

"Мы не маем дачынення ні з якімі просьбітамі прытулку. Мы маем дачыненне з арганізаванай, вельмі эфектыўнай на многіх узроўнях аперацыяй па прарыве польскай мяжы і спробах дэстабілізаваць краіну", — заявіў Туск. Ён таксама расказаў, што ля мяжы, асабліва там, дзе ёсць спробы масавага парушэння, будуць задзейнічаныя дадатковыя паліцэйскія сілы. У аўторак, пасля інцыдэнту з раненнем салдата, на мяжу з Беларуссю ўжо былі адпраўленыя дадатковыя сілы 6-й паветранай дэсантнай брыгады і 25-й брыгады паветранай кавалерыі.

Нагадаем, 200-метровая буферная зона дзейнічала на польска-беларускай мяжы ў 2021-2022 гадах. Яе ўвялі ў момант абвастрэння міграцыйнага крызісу — доступ у такую зону староннім асобам забаронены.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі