Польскага агента завербавала беларуска з Саюзу палякаў (фота)
Пра справу беларускага шпіёна піша польская прэса
Польскі штодзённік Gazeta Wyborcza працягвае расследаванне ў справе капітана Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) Польшчы з Беластоку Роберта Р., якога вінавацяць у працы на беларускую разведку і выдачы дзяржаўнай таямніцы.
Польскі афіцэр з 2008 года знаходзіцца пад следствам, яму пагражае 15 гадоў турмы.
Беларуску, якая служыла для яго сувяззю з замежнай разведкай, клічуць Вольга Саламенік. Gazeta Wyborcza піша, што яе ў 2000 годзе прыняў у сябры Саюзу палякаў у Беларусі тагачасны старшыня гэтай арганізацыі Тадэвуш Кручкоўскі. Цяпер Кручкоўскаму забаронены ўезд у Польшчу, бо яго падазраюць у супрацы з беларускімі спецслужбамі.
У каментары польскаму выданню ананімны супрацоўнік ABW паведаміў, што арганізацыя стараецца трымаць усю справу ў таяніцы, бо хоча мець добрыя стасункі з беларускім КДБ, які кантралюе ў Беларусі ўсё, звязанае з памежным рухам, бо гэтага патрабуе Еўрасаюз: "Для Брусэля прыярытэтным з'яўляецца змаганне з нелегальнымі эмігрантамі і таварамі з Усходу”.