Польскаму дыпламату ўручылі ноту ў МЗС Беларусі

Польскаму дыпламату ўручылі ноту ў МЗС Беларусі

Польскаму дыпламату ўручылі ноту ў МЗС Беларусі / БЕЛТА

11 снежня ў МЗС Беларусі выклікалі часовага паверанага ў справах Польшчы Кшыштафа Ажану.

Яму ўручылі ноту ў сувязі з "інцыдэнтам са спробай вярбоўкі беларускага дыпламата ў Малдове", пішуць дзяржаўныя СМІ. Польскі дыпламат, адказваючы на пытанні супрацоўнікаў дзяржСМІ, сказаў: "Я перадам тое, пра што мы сёння казалі, у Варшаву". Ад іншых каментароў ён адмовіўся.

Увечары 10 снежня на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах паказалі сюжэт пра тое, што польскія спецслужбы нібыта спрабавалі завербаваць беларускага дыпламата ў Кішынёве. Сцвярджалася, быццам яму прапаноўвалі 100 тысяч еўра гатоўкай, але беларускі дыпламат не толькі адмовіўся ад супрацы, але і зрабіў аўдыя- і відэазапісы сустрэчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі