Польскі амбасадар выказаўся пра беларуска-расійскія вучэнні “Захад-2017”
Польскі амбасадар у Беларусі Конрад Паўлік у жывым эфіры Еўрарадыё выказаўся пра беларуска-расійскія ваенныя вучэнні “Захад-2017”, запланаваныя на верасень. Як вядома, некаторыя нашы суседзі з насцярожанасцю ставяцца да іх. Ці не паўплываюць вучэнні на ўзаемаадносіны Беларусі і Польшчы?
Паўлік адзначыў, што Варшава адсочвае сітуацыю з “Захадам-2017”. “Як вы ведаеце, у мінулым годзе ў Польшчы праходзіў саміт NATO, а таксама вучэнні “Анаконда”, — кажа амбасадар. — Мы падкрэслівалі выключна абарончы характар вучэнняў у Рэспубліцы Польшча. І адкрылі ўсе магчымасці для назірання за правядзеннем вучэнняў. Спадзяемся на аналагічныя і адпаведныя крокі ў плане вучэнняў “Захад-2017”.