Польскі міністр абароны пераблытаў мікрафон з лямпачкай (відэа)
Гэта здарылася ў часе публічнага выступу.
Міністр абароны Польшчы Томаш Сэмоняк нечакана стаў зоркай інтэрнэту, калі пераблытаў мікрафон з лямпай. Гэты кур’ёз здарыўся на Нацыянальным стадыёне ў часе штогадовай нарады кіраўніцтва міністэрства і камандавання ўзброеных сілаў. Міністр узышоў на трыбуну і перад тым, як сказаць прамову, захацеў паправіць мікрафон, але замест гэтага ўзяў падсветку для чытання тэстаў і накіраваў яе на свой твар.
Нягледзячы на такі канфуз, Томаш Сэмоняк добра прамаўляў і не запінаўся.