Польскія і латвійскія памежнікі затрымалі новыя групы мігрантаў
Польскія і латвійскія памежнікі затрымалі новыя групы мігрантаў. Яны нелегальна перабраліся з Беларусі ў "пошуках лепшага жыцця". Як паведамляе Delfi, за апошнія дні латвійскія памежнікі затрымалі тры групы — агулам 28 чалавек. Яны назваліся грамадзянамі Ірака. 12 з іх пераплылі раку на надзіманай лодцы. Мясцовыя жыхары дапамагаюць памежнікам — паведамляюць пра мігрантаў, якіх бачаць на аўтобусных прыпынках, дарогах і г. д. Іракцы знаходзяцца ў цэнтрах утрымання затрыманых замежнікаў.
Польскія памежнікі 5 жніўня затрымалі на мяжы з Беларуссю 71 мігранта: 23 мужчын, 15 жанчын, 33 непаўналетніх. Дакументаў у іх пры сабе не было. Мяркуецца, што ўсе яны прыехалі з Афганістана.
Тым часам літоўскія памежнікі працягваюць адпраўляць мігрантаў назад у Беларусь, адкуль яны прыходзяць. За мінулыя суткі было затрымана толькі 2 чалавекі. Раней былі сотні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.