За чацвер літоўскія памежнікі затрымалі дваіх нелегальных мігрантаў з Беларусі
За чацвер, 5 жніўня, літоўскія памежнікі затрымалі толькі дваіх нелегальных мігрантаў з Беларусі.
А назад у нашу краіну вярнулі больш за 100. Колькасць мігрантаў знізілася пасля рашэння Літвы разварочваць мігрантаў у бок Беларусі і накіроўваць іх у афіцыйныя пункты памежнага кантролю.
Літва з 3 жніўня вяртае ў Беларусь затрыманых нелегальных мігрантаў. Міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ дазволіла памежнікам ужываць супраць мігрантаў метады псіхалагічнага і фізічнага прымусу. Вялізную плынь нелегальных мігрантаў з Беларусі ў Вільні і Бруселі лічаць актам гібрыднай агрэсіі з боку беларускіх уладаў.
У адказ Аляксандр Лукашэнка забараніў пускаць мігрантаў назад у Беларусь. У інтэрнэце з'явілася відэа, як беларускія сілавікі са шчытамі адганяюць мігрантаў у бок літоўскай мяжы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.