З'явілася відэа, як сілавікі са шчытамі не пускаюць мігрантаў назад у Беларусь
Літоўскае выданне 15min.lt апублікавала відэа з мігрантамі на памежнай паласе паміж Беларуссю і Літвой. Відэа знятае з літоўскага боку. На ім бачна, што мігрантаў не пускаюць у Літву, а з боку Беларусі — адганяюць нейкія сілавікі са шчытамі.
Хтосьці з мігрантаў звяртаецца да людзей са шчытамі. Але беларускі сілавік паказвае ў бок літоўскай мяжы: "Ну, што стаім? Давай, наперад! Туды. Ідзем. Ну, вядома, туды ідзем. Чаго стаім?"
Як піша літоўскае выданне, мігранты ў такім атачэнні часам стаяць паміж памежных слупоў па некалькі гадзін, а то і даўжэй за суткі.
Літва 3 жніўня вырашыла вяртаць мігрантаў у Беларусь. У адказ 5 жніўня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не пусціць ніводнага мігранта назад у Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.