Лукашэнка загадаў не ўпускаць назад у Беларусь мігрантаў

Лукашэнка загадаў не ўпускаць назад у Беларусь мігрантаў

Аляксандр Лукашэнка загадаў не ўпускаць назад у Беларусь нелегальных мігрантаў, якія ішлі ў краіны ЕС і былі вернутыя назад. У чацвер ён правёў нараду з кіраўнікамі сілавых структур, прысвечаную сітуацыі на мяжы.

"З сённяшняга дня ні адна нага на тэрыторыю Беларусі з сумежнага боку, будзь то з поўдня ці з захаду, ступіць не павінна,цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Як вы будзеце гэта рабіць... абмяркуем".

Як вядома, Літва пачала вяртаць у Беларусь мігрантаў, якія спрабуюць нелегальна перайсці мяжу. Толькі за апошнія суткі так развярнулі больш за 300 чалавек. На шляху ў Літву іх “не заўважылі” беларускія памежнікі. Што ж будзе далей? Нелегалы будуць ставіць намёты на нейтральнай паласе?

Лукашэнка не выбіраў словы на нарадзе. Літоўскіх памежнікаў ён назваў "нацыстамі". Сказаў, што кіраўніцтва Украіны "праводзіць антынародны курс".

"Тое, што яны там прынялі закон страляць у мігрантаў, біць, ціснуць — цкаваць, — ну мярзотнікі поўныя", — нечаканыя словы імаверна пра Літву цытуе БЕЛТА. Праўда, там такога закона няма і не можа быць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі