Польскія і паўночнаірландскія футбольныя фанаты пацярпелі ад хуліганаў у Ніццы

Польскія і паўночнаірландскія футбольныя фанаты пацярпелі ад хуліганаў у Ніццы

Футбольныя фанаты з Польшчы і Паўночнай Ірландыі пацярпелі ў выніку патасоўкі ў цэнтры французскай Ніццы ўвечары 11 чэрвеня. Паводле інфармацыі замежных СМІ, на іх напалі мясцовыя хуліганы з групоўкі Nice Ultras, а палякі і паўночныя ірландцы аб’ядналі намаганні, каб ім супрацьстаяць.

Інцыдэнт адбыўся на пешаходнай вуліцы ў старым горадзе. Да таго, як сутычку справакавалі французскія ўльтрас, палякі і паўночныя ірландцы разам мірна гулялі па горадзе, спявалі песні і рабілі сумесныя сэлфі.

Пасля ўмяшання паліцыі інцыдэнт быў вычарпаны. Тым не менш, сярод пацярпелых апынуліся сем чалавек, у аднаго з удзельнікаў бойкі чэрапна-мазгавая траўма.

Каманды Польшчы і Паўночнай Ірландыі сустрэнуцца сёння ў Ніццы на стадыёне “Альянц Рыўера”.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі