Польскія назіральнікі выехалі ў Беларусь
Група назіральнікаў з Польшчы накіравалася 13 снежня ў Беларусь, перадае БЕЛТА.
Каля 40 польскіх назіральнікаў будуць працаваць на прэзідэнцкіх выбарах у
Беларусі ў складзе місіі АБСЕ, паведаміў прэс-сактараў Міністэрства
замежных справаў Польшчы Марцін Басацкі.
Паводле
словаў Марціна Басацкага, прадстаўнікі ад Польшчы будуць прымаць удзел у
назіранні за выбарамі на ўсіх узроўнях — ад участковых камісіяў да
Цэнтрвыбаркаму, а таксама прысутнічаць пры падліку бюлетэняў і закрыцці
выбарчых участкаў.