Польскія назіральнікі выехалі ў Беларусь
Група назіральнікаў з Польшчы накіравалася 13 снежня ў Беларусь, перадае БЕЛТА. Каля 40 польскіх назіральнікаў будуць працаваць на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі ў складзе місіі АБСЕ, паведаміў прэс-сактараў Міністэрства замежных справаў Польшчы Марцін Басацкі.
Паводле словаў Марціна Басацкага, прадстаўнікі ад Польшчы будуць прымаць удзел у назіранні за выбарамі на ўсіх узроўнях — ад участковых камісіяў да Цэнтрвыбаркаму, а таксама прысутнічаць пры падліку бюлетэняў і закрыцці выбарчых участкаў.