Постсочынскі сіндром: чаму хаваюць вынікі сустрэчы ў Сочы?
Тэма сустрэчы ў Сочы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна застаецца пад увагай грамадства нягледзячы на тое, што абмяркоўваць там, здавалася б, няма чаго. Найперш таму, што інфармацыі з той сустрэчы ў публічную прастору трапіла мінімум. Але і пра тэму расійскага крэдыту, і пра планы Крамля на транзіт улады ў Беларусі працягваюць гаварыць да сёння.
Пра што сведчыць адсутнасць інфармацыі пра вынікі сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ў Сочы? Навошта Лукашэнка прыгадаў тую сустрэчу, хоць пра яе ўжо практычна забыліся, і пры чым тут транзіт улады? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прафесар-псіхолаг Уладзімір Янчук.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.