Пра дыялог з ЗША, перамовы з рэжымам, сігналы Захаду і сыход Гарбуновай — эфір

Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё

Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё / Еўрарадыё

У Вашынгтоне рыхтуюцца да сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх дэмсіл — неўзабаве там пройдзе чарговая сустрэча ў фармаце “Стратэгічнага дыялога”. Праўда, без удзелу Вольгі Гарбуновай, якая выйшла са складу АПК. А ў Мінску рыхтуюцца да ўдзелу ў будучай канферэнцыі “па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне”. Што праўда, адразу папярэджваюць, што пагодзяцца на ўдзел лукашэнкаўскай дэлегацыі ў той сустрэчы толькі калі туды запросяць прадстаўнікоў Расіі. Даедуць ці не, пакуль сказаць цяжка, бо запрашэння не толькі Масква, але і Мінск на тую канферэнцыю не атрымлівалі. Затое Святлана Ціханоўская атрымала запрашэнне ўзяць удзел у пасяджэнні Генасамблеі ААН і неўзабаве туды выпраўляецца.

Чым адметны можа быць “Стратэгічны дыялог” і ці гатовыя насамрэч дэмсілы да ўдзелу ў ім? Ці атрымаецца патрапіць лукашэнкаўскай дэлегацыі на перамовы па Украіне? Ці гатовы Захад пачуць сігналы Лукашэнкі і пры чым тут сыход Вольгі Гарбуновай з АПК? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з дырэктарам Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам і былым прадстаўніком па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыем Кавалеўскім. Праграма выходзіць па чацвяргах два разы на месяц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі