Пра “фонды ўцёклых”, махляроў і дапамогу Украіне — стрым з Лявончыкам
Кіраўнік Следчага камітэта Беларусі Дзмітрый Гора сарваў маску “бяссрэбранікаў” з заснавальнікаў “фондаў уцёклых”, якія нібыта дапамагаюць Украіне. На самай справе, перакананы Гора, да адрасатаў даходзіць мінімум сабраных сродкаў — большасць ідзе на жыццё заснавальнікаў гэтых “фондаў”. А з такім стаўленнем якія могуць быць спадзяванні на тое, што перамога ва Украіне прывядзе да змены рэжыму ў Беларусі?!
Чым адрозніваецца праца “фондаў уцёклых” ад працы “прэзідэнцкага фонду” Лукашэнкі? Ці ёсць падставы ў Горы абвінавачваць “фонды” і калі чакаць справядлівага пакарання за падман? Чаму перамога Украіны ў вайне не азначае змены рэжыму ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае заснавальнік і кіраўнік дабрачыннай арганізацыі BY_help Аляксей Лявончык.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.