Пра “ліцвінізм”, Літву, агентуру КДБ, вайну і ролю Ціханоўскай — эфір
Гінтаўтас Мажэйкіс / Еўрарадыё
Удзел лукашэнкаўскага рэжыму ў расійскай агрэсіі ва Украіне зрабіў Беларусь у вачах усяго свету саўдзельніцай ваеннага злачынства. І гэта статус уплывае нават на тых беларусаў, якім давялося з’ехаць з Беларусі праз пераслед з боку лукашэнкаўскіх “сілавікоў”. Найбольш гэты негатыўны ўплыў адчуваецца ў Літве, дзе актыўна дзейнічаюць як лукашэнкаўскія, так і пуцінскія спецслужбы і дзе сумесная гісторыя двух нашых народаў нечакана зрабілася адной з крыніц непаразумення.
У чым сапраўдная прычына ўзмацнення напружання ў адносінах да беларусаў у літоўскім грамадстве і пры чым тут “ліцвінізм”? Ці магчымае вырашэнне непаразумення палітычнымі сродкамі? Як звязаныя гісторыя і сучаснасць і ці варта краінам Балтыі, а можа, і ўсёй Еўропе рыхтавацца да супрацьстаяння расійскай агрэсіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае літоўскі палітолаг, прафесар кафедры філасофіі ўніверсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikis).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.