Пра оперу, санкцыі, вязняў і… любоў да балета — эфір з Халезіным
Мікалай Халезін / Еўрарадыё
Беларускі свабодны тэатр паставіў оперу паводле “Дзікага палявання караля Стаха” і хутка пакажа яе аматарам творчасці Караткевіча. Вось толькі выглядае на тое, што пераважная колькасць беларусаў марыць наведаць балет “Лебядзінае возера”. Некалі іх мары спраўдзяцца, але ці насамрэч беларусы да гэтага гатовыя, выклікае пытаннечкі…
Чаму менавіта опера і ці пабачаць гэтую пастаноўку Свабоднага тэатра беларусы ў іншых краінах? Што адбываецца з санкцыйным ціскам на рэжым і як працуюць лабісты? Ці варта ў выпадку сыходу Лукашэнкі разлічваць на падтрымку Захаду і чаго чакаць ад Масквы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.