Пра паглынанне Беларусі, гарантыі бяспекі, Пуціна і мову — эфір з Фрыдманам

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Напярэдадні выступу Пуціна з пасланнем ў СМІ з’явілася інфармацыя пра планы Крамля цалкам “інтэграваць” Беларусь у склад Расіі да 2030 года. План не новы, нешта такога ж кшталту ўжо траплялася журналістам, але на фоне паразаў ва Украіне гэта насцярожвае. Адразу згадваюцца гарантыі тэрытарыяльнай цэласнасці, якія давалі Беларусі краіны Захаду ў канцы мінулага стагоддзя.  

Ці варта браць на веру менавіта гэты, нібыта зліты, дакумент пра планы Крамля адносна Беларусі і што ў такім выпадку можна зрабіць для абароны нашай краіны? Ці прагучала хоць нешта цікавае ў прамове Пуціна, на што звярнулі ўвагу заходнія журналісты і аналітыкі? Якія вынікі Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы прыцягваюць увагу? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі