Пра Пазняка, Зяленскага і палітвязняў, пра Кітай і ВКЛ 2.0 — эфір з Магдам
Яўген Магда / Еўрарадыё
Адказу на адкрыты ліст Зянона Пазняка наконт абмену палонных беларусаў, што ваявалі на баку расійскіх акупантаў, на беларускіх палітвязняў, які лідар “Вольнай Беларусі” скіраваў Лукашэнку і Зяленскаму, дагэтуль няма. І калі адсутнасць адказу з Мінска не здзіўляе, то маўчанне Кіева не зусім зразумелае.
Ці магчымы ўвогуле такі абмен і ці прадказальная рэакцыя Кіева на ініцыятыву прадстаўніка беларускх дэмсіл? Ці здольны Кітай паўплываць на сітуацыю ў нашым рэгіёне і як Украіна рэагуе на візіт кітайскага міністра абароны ў Беларусь? Чаму кіраўніцтва Украіны не зацікаўленае ў пашырэнні кантактаў з беларускімі дэмсіламі і якую ролю ў рэгіёне адыгрывае “Люблінскі трохкутнік”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.