Пра што казаў Байдэн на сваёй першай поўнафарматнай прэс-канферэнцыі

Джо Байдэн / Reuters
Джо Байдэн / Reuters

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн мае намер змагацца за перавыбранне на пасаду прэзідэнта ЗША ў 2024 годзе, пра гэта ён заявіў падчас сваёй першай з моманту абрання прэс-канферэнцыі.

"Мой адказ — так. Я планую змагацца за перавыбранне, гэтага я чакаю", — сказаў ён. У цяперашні час 78-гадовы Байдэн з'яўляецца самым узроставым прэзідэнтам ЗША за ўсю гісторыю краіны.

Прэс-канферэнцыя доўжылася крыху больш за гадзіну. Амерыканскі прэзідэнт паспеў адказаць на 10 пытанняў. У невялікім уступным слове Байдэн казаў пра каранавірус і вакцынацыю — пра тое, што ставіў мэтай зрабіць 100 мільёнаў прышчэпак за першыя 100 дзён свайго знаходжання на пасадзе. Аднак гэтая мэта была дасягнутая ўжо на 58-ы дзень, таму яе прыйшлося скарэктаваць да 200 мільёнаў прышчэпак за 100 дзён.

У цяперашні час у ЗША праводзіцца каля 2,5 мільёнаў прышчэпак у дзень. "Ні адна іншая краіна ў свеце не наблізілася да гэтага", — адзначыў Байдэн. Die Welt пры гэтым дадае, што гэта праўда, калі казаць аб абсалютных лічбах. Але калі глядзець на працэнт прышчэпленага насельніцтва, то ў Ізраілі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратах і Чылі справы з вакцынацыяй ідуць яшчэ лепш.

Журналісты пыталіся Байдэна аб міграцыі, сітуацыі на мяжы з Мексікай, выбарчым заканадаўстве, Афганістане, Паўночнай Карэі.

Казаў ён і пра Кітай — аб тым, што прадбачыць жорсткую канкурэнцыю з ім, але не дапусціць ператварэнне Кітая ў самую ўплывовую дзяржаву ў свеце.

"У Кітая галоўная мэта, і я не крытыкую іх за саму мэту, — стаць лідарам у свеце, самай багатай краінай свету і самай магутнай краінай свету. Гэтага пры мне не адбудзецца. Так як Злучаныя Штаты будуць працягваць расці і пашырацца", — заявіў Джо Байдэн.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі