Пра завяршэнне кар'еры аб'явіў легендарны Златан Ібрагімавіч

Златан Ібрагімавіч / gettyimages.com
Златан Ібрагімавіч / gettyimages.com

Пра завяршэнне кар'еры аб'явіў легендарны футбаліст Златан Ібрагімавіч. Форвард гуляў да 41 года. Яго апошнім клубам быў італьянскі "Мілан". Пасля пераможнага паядынку "Мілана" з "Веронай" (3:1) Ібрагімавіч і сказаў, што "прыйшоў час развітацца з футболам", паведамляе bbc.com.

Златан Ібрагімавіч — шведскі футбаліст баснійскага паходжання. За сваю доўгую кар'еру ён гуляў за такія клубы, як "Мальме", "Аякс", "Ювентус", "Інтэр", "Барселона", "Мілан", ПСЖ, "Манчэстар Юнайтэд", "Лос-Анджэлес Гэлаксі". Забіў больш за 500 галоў, стаў чэмпіёнам у чатырох чэмпіянатах. Правёў 121 матч са зборную Швецыі, забіў 62 галы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі