Праблемы беларускіх прадпрымальнікаў абмяркуюць у Маскве

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў лідар РГА “Перспектыва” Анатоль Шумчанка:

“Нас запрасілі 2 жніўня ў Маскву на пасяджэнне Кансультатыўнага камітэта па пытаннях прадпрымальніцтва пры Еўразійскай эканамічнай камісіі. Хлопцы з Мытнага саюза вельмі заклапочаныя працэсамі, якія ў нас тут адбываюцца. Таму паспрабуем яшчэ і праз іх вырашаць нашыя пытанні”

Нагадаем, з 1 ліпеня, паводле Тэхрэгламента Мытнага саюза, прадпрымальнікі абавязаныя мець суправаджальныя дакументы на тавары лёгкай прамысловасці. Але беларускія гандляры, якія набываюць адзенне на рынках ў Маскве, скардзяцца на немагчымасць атрымаць такія дакументы ў сваіх пастаўшчыкоў.

15 ліпеня прадпрымальнікі збіраліся прайсці маршам па вуліцах Мінска, і нават падалі заяўку на акцыю ў Мінгарвыканкам. Аднак 9 ліпеня падчас нарады ў Міністэрстве гандлю прадстаўнікі малога бізнэсу пераканалі чыноўнікаў увесці мараторый на праверкі — да лістапада 2013 года — і адмянілі марш.

Фота: svaboda.org.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі