Працаўладкаванне былых зняволеных: чыя гэта праблема?
Праблемы пенітэнцыярнай сістэмы для Беларусі стаяць вельмі востра. Па дадзеных на 1 студзеня 2018 года, у нашай краіне ў месцах пазбаўлення волі ўтрымліваецца 34,4 тысячы чалавек. Даследчыкі падлічылі, што ў Беларусі адбываюць тэрмін 306 чалавек на 100 тысяч насельніцтва. Гэта выводзіць краіну на 12 месца ў свеце па колькасці зняволеных.
Якая будучыня чакае зняволеных, калі яны выходзяць на свабоду? Як знізіць колькасць рэцыдываў сярод былых зняволеных? Як уплывае узровень адукацыі на чалавека, які адбывае тэрмін і пасля зноў трапляе ў соцыум? Пра гэтыя ды іншыя складаныя моманты ў беларускай пенітэнцыярнай сістэме размаўляем у эфіры Еўрарадыё з кіраўніком CASE Belarus, эканамістам Сержам Наўроцкім.