Праціўніка вайны Надзеждзіна наўрад ці зарэгіструюць кандыдатам у прэзідэнты РФ

Барыс Надзеждзін

Барыс Надзеждзін / @BorisNadezhdin

Палітыка Барыса Надзеждзіна, які выступае супраць вайны, хутчэй за ўсё не зарэгіструюць кандыдатам у прэзідэнты Расіі. Расійскі ЦВК знайшоў у ягоных подпісах 15,35% браку, піша "Новая газета". А па законе колькасць браку ў падпісных лістах павінная быць менш за 5%. Таму рабочая група Цэнтрвыбаркама рэкамендавала адмовіць кандыдату ў рэгістрацыі на выбарах. 

У прэс-службе кандыдата "Новай газеце" заявілі, што не згодныя з такім рашэннем.

"Увесь свет бачыў, што мы сумленна збіралі подпісы. Штаб гатовы даказваць неабгрунтаванасць рашэння рабочай групы", — заявіў прадстаўнік Надзеждзіна.  Сам палітык таксама напісаў у сацсетках, што збіраецца "адбіваць подпісы". Канчатковае рашэнне па выніках праверкі подпісаў Барыса Надзеждзіна расійскі ЦВК мусіць прыняць 7 лютага.

У 1999-2003 Надзеждзін быў дэпутатам Дзяржаўнай думы. Але на наступны тэрмін пераабрацца не здолеў. Быў у расійскім "Саюзе правых сіл", партыі "Правая справа "Міхаіла Прохарава, "Справядлівай Расіі". На гэтыя прэзідэнцкія выбары, паводле ягоных слоў, ён ішоў "як прынцыповы праціўнік палітыкі дзейнага прэзідэнта". Са слоў Надзеждзіна, "Пуцін бачыць свет з мінулага і цягне Расію ў мінулае". А ён выступае за Расію, "у якую захочуць вярнуцца або пераехаць свабодныя і адукаваныя людзі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі