Працяг "шпіёнскага скандалу": Украіна выслала беларускага дыпламата

Працяг "шпіёнскага скандалу": Украіна выслала беларускага дыпламата

У адказ на высылку дарадцы ўкраінскай амбасады ў Беларусі Украіна выслала дыпламата, які прадстаўляў нашую краіну. Прозвішча высланага дыпламата не называецца, але вядома, што гэта першы сакратар амбасады Беларусі ва Украіне.

У каментары Радыё "Свабода" прэс-сакратар МЗС Украіны Мар'яна Беца патлумачыла: "У сувязі з тым, што беларускі бок абвясціў "персонай нон-грата" і выслаў украінскага дыпламата, Украіна, кіруючыся прынцыпам узаемнасці, таксама выслала беларускага дыпламата з краіны".

Як вядома, апошнімі днямі ў Беларусі разгарэўся "шпіёнскі скандал". КДБ Беларусі затрымаў украінскага журналіста Паўла Шаройку і абвінаваціў яго ў шпіянажы. Паводле КДБ, Шаройка стварыў у нашай краіне шпіёнскую сетку. Яго дзейнасць нібыта курыраваў дарадца ўкраінскай амбасады Ігар Скарцоў, якога назвалі супрацоўнікам Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны. Яго выслалі з Беларусі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі