Прадпрымальнікі Магілёва гатовыя 2 сакавіка выйсці на плошчу
А пакуль яны падаюць пустыя дэкларацыі.
Прадпрымальнікі Магілёва падаюць у падатковую пустыя дэкарацыі, з сакавіка яны перастаюць плаціць арэнду і збіраюцца на акцыю пратэсту.
Нагадаем, з 1 сакавіка прадпрымальнікам будзе нельга гандляваць без суправаджальных дакументаў — у выпадку парушэння тавар будзе канфіскаваны, а “іпэшнік” атрымае штраф на 9 млн рублёў. Пра гэта Еўрарадыё распавёў адзін з прадпрымальнікаў Магілёва — Аляксей.
Па яго словах, ніхто не заклікае ні да якіх сходаў — усё ладзіцца стыхійна. Магілёвец дадае, што не ведае, колькі людзей прыдзе на імправізаваны сход. Аляксей кажа, што з гэтай акцыяй пратэсту салідарныя нават тыя прадпрымальнікі, у якіх ёсць усе суправаджальныя дакументы — яны таксама не будуць працаваць з 1 сакавіка.
На думку Аляксея, трохмесячная адтэрміноўка ўказа № 48 ніякага паслаблення прадпрымальнікам не дае.
“Мы будзем гандляваць, а нам потым уваляць штраф ад 200 базавых велічынь за гэтыя тры месяцы? У нас у краіне так і робіцца”, — прадпрымальнік кажа, што гэтаму яго навучыў выпадак з перавозчыкамі.
Лукашэнка адмяніў уласны ўказ аб выкананні тэхрэгламенту Мытнага саюза
На "Жданах" са зніжкамі распрадаюць не толькі тавар, але і гандлёвыя кропкі
Каб выйсці ў нуль, прадпрымальніцы трэба прадаць 140 сукенак за месяц