Прадпрымальнікі патрабуюць адмяніць указы №222 і №666
У гатэлі “Беларусь” беларускія прадпрымальнікі 28 верасня праводзілі форум. Асноўнай тэмай абмеркавання сталі ўказы №222 і №666, якія патрабуюць ад ІП сертыфікатаў якасці тавараў, а таксама санітарна−гігіенічную праверку прадукцыі, увезенай з−за мяжы. Як вядома, не ўсе пастаўшчыкі прадастаўляюць сертыфікаты якасці на сваю прадукцыю, а санітарна−гігіенічная экспертыза займае даволі працяглы час.
Таксама падчас форуму прадпрымальнікі ўзнялі пытанне адвязкі арэнднай стаўкі ад курса еўра.
Прадпрымальніца з Мінска прывяла прыклад; калі з’язджала на адпачынак, былі адныя кошты, а праз 11 дзён — іншыя.
“Праз 11 дзён я прыехала і пабачыла цукар па 20 600, а долар — па 18 000 рублёў! А па тэліку мне кажуць, каб мы адвязваліся ад разлікаў у доларах! Прапаную і арэнду вылічваць не ў еўра, а ў беларускіх рублях”, — пад гарачую падтрымку жанчына скончыла свой выступ.
У выніку на сходзе прадпрымальнікаў была прынята рэзалюцыя. На гэты раз прадпрымальнікі не клікалі да сябе Лукашэнку, а заклікалі ўлады адмяніць указ № 222, № 666, адмяніць прывязку ставак арэнды да еўра, змяніць парадак выплаты ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСЗН) і спыніць канфіскацыі па ўсёй краіне.
У Мінску сёння праходзіць чарговы форум прадпрымальнікаў (фота)
На апазіцыю разлічваюць толькі 4% беларускіх прадпрымальнікаў